Бастунец: Пад ператрусы можа падпасці уся краіна
Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец пракаментаваў для інтэрнэт-выдання Naviny.by вечаровыя ператрусы ў рэдакцыі "Нашай нівы" і на кватэры яе галоўнага рэдактара Андрэя Скурко. Як адзначыў Бастунец, калі "праводзіць следчыя мерапрыемствы ў адносінах да людзей, якія не з'яўляюцца ні падазраванымі, ні абвінавачванымі, ні нават сведкамі, то пад ператрусы можа падпасці уся краіна".
У якасці адваротнага прыкладу ён прывёў досвед Нямеччыны, на які "любяць спасылацца праваахоўныя органы". У гэтай краіне ў журналістаў наогул забаронена праводзіць ператрусы, бо гэта разглядаецца як парушэнне свабоды СМІ і звязана з абаронай крыніц інфармацыі. "Не кажучы ўжо пра тое, што калі канфіскуецца прафесійнае абсталяванне, гэта пагражае выхаду СМІ", — падкрэсліў Бастунец.