БАТЭ адправіўся ў прыгарад Рыма рыхтавацца да матчу з АЗ
У адрозненне ад іншых беларускіх клубаў для БАТЭ сезон усё яшчэ працягваецца. 15 снежня барысаўчанам належыць правесці ў гасцях заключны паядынак групавога турніру Лігі Еўропы супраць галандскага АЗ з Алкмаара. 6 снежня падапечныя Віктара Ганчарэнкі па традыцыі выправіліся ў прыгарад Рыма. Як паведамляе прэс-служба клуба, там яны правядуць падрыхтоўку да апошняга матчу сезону.
У планах трэнера - правядзенне кантрольнага матчу з адным з клубаў серыі С. Гэты спарынг прызначаны на 9 снежня. А 13 снежня БАТЭ перабярэцца ў Алкмаар, дзе засяродзіцца вылучна на гульні з АЗ.
У планах трэнера - правядзенне кантрольнага матчу з адным з клубаў серыі С. Гэты спарынг прызначаны на 9 снежня. А 13 снежня БАТЭ перабярэцца ў Алкмаар, дзе засяродзіцца вылучна на гульні з АЗ.