БАТЭ і АЕК будуць судзіць венгры

Матч групавога этапу Лігі Еўропы БАТЭ супраць грэцкага АЕК будзе абслугоўваць венгерская брыгада суддзяў. Як паведамляе "Прессбол", суддзём будзе Жолт Сабо, асістэнты рэферы — Роберт Кішпал, Жолт Варга, дадатковыя асістэнты рэферы — Шандар Сабо, Гергей Шуёк, рэзервовы — Петэр Шоймашы. Камісарам прызначаны нарвежац Од Флатум, інспектарам — немец Арон Шмідхубер.

Нагадаем, што гульня адбудзецца 22 кастрычніка на мінскім стадыёне "Дынама" і пачнецца ў 20.00.