БАТЭ ляціць на міжнародны турнір у Сочы
2 лютага Футольны клуб БАТЭ адпраўляецца ў Сочы, дзе прыме ўдзел у міжнародным футбольным турніры SOCHI SOCCER CUP. Як паведамляе сайт клуба, у выязны склад уключаныя 24 футбалісты: Алумона, Бага, Бардачоў, Брэсан, Бубноў, Вяромка, А.Валадзько, М.Валадзько, Гааран, Гутар, Іваноў, Ліхтаровіч, Няхайчык, Аляхновіч, Астравух, Паўлаў, Радзькоў, Ржэўскі, Радзівонаў, Скавыш, Сасноўскі, Стасевіч, Шытаў, Юрэвіч.
Арцём Канцавы далучыцца да каманды пасля таго, як нальчыкскі "Спартак" і БАТЭ складуць трансферную дамову аб арэндзе, а футбаліст паставіць подпіс пад кантрактам з беларускім клубам.
Нагадаем, у першым матчы 4 лютага БАТЭ падужаецца з венскай "Аўстрыяй". У другой пары сыйдуцца чэшская "Вікторыя" з Пльзеня і сочынская "Жамчужына". 5 лютага адбудзецца паядынак за 3-е месца, у якім згуляюць няўдачнікі паўфіналаў. 6 лютага пройдзе фінал, у якім за галоўны прыз паспрачаюцца пераможцы абедзвюх пар.
Пасля завяршэння турніру БАТЭ адправіцца на збор у Турцыю, які пройдзе з 7 па 14 лютага ў Бялеку. На час гэтага збору запланаваны адзін кантрольны матч — з бухарэсцкім "Сцяўа" (11 лютага).