БАТЭ падняўся ў рэйтынгу IFFHS

Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі (IFFHS) апублікавала новы сусветны рэйтынг клубных камандаў. Як адзначае "Ежедневник", БАТЭ падняўся на дзве пазіцыі — з 72-га на 70-е месца.
А узначаліў гэтым разам рэйтынг "Манчэстэр Юнайтэд", які апярэдзіў "Барселону".

У топ-10 увайшлі таксама аргентынскі "Эстудыянтэс", "Чэлсі" (Англія), "Гамбург" (Нямеччына), "Шахцёр" (Украіна), "Арсенал" (Англія), "Вэрдэр" (Нямеччына), "Ліверпуль" (Англія) і "Крузэйра" (Бразілія).