БАТЭ перамог “Гомель”, да чэмпіёнства засталося некалькі крокаў

Барысаўскі БАТЭ ў апошнім матчы 20-га тура з лікам 2:0 перамог “Гомель”. Абодва галы ў першым тайме забіў Віталь Радзівонаў.  Пасля гэтага выйгрыша адрыў барысаўчан ад бліжэйшага пераследніка дасягнуў 10 ачкоў, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, у БАТЭ зараз 45 ачкоў (пасля 19 матчаў), у сталічнага МТЗ-РЫПА – 35 ачкоў (пасля 20 матчаў), у салігорскага “Шахцёра” – 34 ачкі (пасля 20 матчаў), у жодзінскага “Тарпеда” – 33 ачкі (пасля 20 матчаў).

Такім чынам да чэмпіёнства барысаўчанам засталося ўсяго некалькі крокаў. Наступны тур адбудзецца 30 верасня – 1 кастрычніка.