БАТЭ перамог у гасцях "Андэрлехт" — 2:1
Барысаўскі БАТЭ ў гасцях перамог бельгійскі “Андэрлехт” з лікам 2:1. Матч праходзіў у межах 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў.
Першымі ў сярэдзіне другога тайма забілі брусельцы, але ўжо праз тры хвіліны Сяргей Крывец з пенальці адпомсціў за збітага Няхайчыка, і раўнавага аднавілася.
А за дзве хвіліны да заканчэння асноўнага часу Павел Няхайчык дальнім ударам накіраваў мяч у “дзявятку”. Матч у адказ адбудзецца 6 жніўня ў Барысаве.