БАТЭ прайграў “Апаэлю”, у Барысаве давядзецца выйграваць з буйным лікам

Барысаўскі БАТЭ няўдала стартаваў у кваліфікацыйным раўндзе футбольнай Лігі чэмпіёнаў.  У сталіцы Кіпра Нікасіі беларусы прайгралі мясцоваму клубу “Апаэль” з лікам 0:2. Гаспадары поля забілі па адным мячы ў кожным тайме.

Найлепшы беларускі клуб не толькі не змог пераадолець абарону “Апаэля”, але і дагульваў матч у няпоўным складзе — на 71-й хвіліне быў выдалены Антон Сахараў.

Нагадаем, матч у адказ пройдзе ў Барысаве праз тыдзень, 24 ліпеня.