БАТЭ прайграў “Бенфіцы” на старце Лігі Еўропы

Барысаўскі БАТЭ на старце Лігі Еўропы прайграў на выездзе партугальскай “Бенфіцы” з лікам 0:2.
Абодва мячы беларусы прапусцілі ў першым тайме, прычым з розніцай у 5 хвілін. У другім матчы нашай групы “Эвертан” у сябе дома разграміў грэчаскі АЕК з лікам 4:0.

Наступныя матчы Лігі Еўропы адбудуцца 1 кастрычніка. БАТЭ на мінскім стадыёне “Дынама” згуляе з “Эвертанам”.