БАТЭ стартаваў з нічыі на Кубку чэмпіёнаў Садружнасці
З нічыі пачаў сваё выступленне ў Санкт-Пецярбургу на Кубку чэмпіёнаў Садружнасці краін СНД і Балтыі барысаўскі БАТЭ. У стартавай гульні чэмпіёны Беларусі згулялі ўнічыю з армянскім
“Бананцам” – 1:1. Адзначым, што пасля першага тайма барысаўчыне
прайгравалі. У другім матчы ў групе “D”, дзе выступае БАТЭ, ташкенцкі
“Пахтакор” перамог кіеўскае “Дынама” з лікам 1:0.