БАТЭ стаў лепшым за Мілан, ЦСКА, кіеўскае "Дынама" і "Зеніт"

Барысаўскі БАТЭ ўвайшоў у лік 50 найлепшых камандаў свету. Беларускі клуб падняўся на 47-е месца ў міжнародным рэйтынгу ІFFHS і апярэджвае такіх грандаў, як італьянскі "Мілан" (48), маскоўскі ЦСКА (54), французскі "Алімпік" (55), піцерскі "Зеніт" (76) і кубанскі "Рубін" (98).  У групе Е Лігі Еўропы БАТЭ наогул апынуўся самым лепшым. Кіеўскае "Дынама" паднялося на 60-е месца, малдоўскі "Шэрыф" размясціўся на 100-й пазіцыі, а галандскі "Алкмаар" заняў толькі 119-ы радок.

Тройка найлепшых камандаў засталася нязменнай: міланскі "Інтэр", Барселона і Баварыя.

Адзначым, што магілёўскі "Дняпро" і мінскае "Дынама" істотна падняліся вышэй і разам займаюць 211-е месца, жодзінскае "Тарпеда" наадварот страціла 5 пунктаў і апынулася на 335-м радку.