БАТЭ стаў уладальнікам Кубка Беларусі ўпершыню за пяць гадоў

Лёс трафея вырашыўся ў драматычнай серыі пенальці

Лёс трафея вырашыўся ў драматычнай серыі пенальці / АБФФ

16 траўня 2026 года на Нацыянальным стадыёне ў Мінску прайшоў фінал Кубка Беларусі. Сталічнае "Дынама" гуляла супраць БАТЭ.

Асноўны час матча скончыўся з лікам 1:1. На гол "Дынама" ў першым тайме барысаўчане адказалі сваім голам у другім.

Гульня перайшла ў дадатковы час, які таксама не выявіў пераможцу — лік застаўся ранейшым — 1:1.

БАТЭ стал обладателем Кубка Беларуси впервые за пять лет

У працяглай серыі пенальці барысаўчане аказаліся мацнейшымі — 8:7. БАТЭ ў шосты раз стаў уладальнікам трафея.

Гэтая перамога дазволіць барысаўчанам згуляць у гэтым сезоне ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый, упершыню з 2023 года.

За матчам з трыбун назіралі 21 137 гледачоў. Гэта новы рэкорд для фіналу Кубка Беларусі.

Для БАТЭ гэта быў 13-ы фінал Кубка Беларусі — нацыянальны рэкорд. Барысаўчане ўпершыню з 2023 года згулялі ў вырашальным матчы турніру.

Для дынамаўцаў гэта быў першы фінал Кубка з 2013 года.

Усе ўладальнікі трафея:

БАТЭ стал обладателем Кубка Беларуси впервые за пять лет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.