БАТЭ ў рэйтынгу IFFHS на 86-м месцы

Барысаўскі БАТЭ працягвае ўзыходзіць да вяршыні рэйтынгу IFFHS. У апублікаваным 1 кастрычніка чарговым рэйтынг-лісце Міжнароднай федэрацыі футбольнай статыстыкі клуб дзеліць 86-е месца з англійскім "Манчэстэр Сіці". У параўнанні з папярэднім месяцам БАТЭ падняўся на 19 пазіцый. Узначальваюць спіс англійскія "Манчэстэр Юнайтэд" і "Чэлсі". Супернікі БАТЭ па групе Лігі чэмпіёнаў размясціліся на наступных пазіцыях: "Рэал" - 38 месца, "Зеніт" - 39-е, "Ювентус" - 51-е.

"Спорт Беларусь"