БАТЭ вярнуўся на першае месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі
Футбалісты барысаўскага БАТЭ вярнулі сабе лідэрства ў чэмпіянаце Беларусі. 13 верасня дзейсны чэмпіён краіны, удзельнік групавога этапу Лігі чэмпіёнаў выйграў у гасцях у наваполацкага "Нафтана" з лікам 2:1.
Ад нічыйнага ліку барысаўчан выратаваў Сяргей Вярэмка, які парыраваў пенальці. У іншым матчы 22-га тура "Смаргонь" і магілёўскі "Савіт" згулялі ўнічыю 0:0, інфармуе БелаПАН.
Між тым, сталічны МТЗ-РІПА сёння зноў можа пасунуць БАТЭ на другое месца. У гасцях мінскі клуб згуляе з гродзенскім “Нёманам”, які ў турнірнай табліцы займае 13 радок.