Баўгарскія трэнеры ўдасканаляць майстэрства беларускіх валейбалістаў

Баўгарскія трэнеры ўдасканаляць майстэрства беларускіх валейбалістаў. 15 лістапада ў аблвыканкаме старшыні федэрацый дзвюх краін падпісалі дамову аб супрацоўніцтве. Гэта першы прыклад такога падпісання паміж айчыннымі і замежнымі спартыўнымі арганізацыямі.  Апошнім часам сусветны валейбол дасягнуў вельмі высокага ўзроўню. Вялікая колькасць валейбольных сусветных зорак родам з Баўгарыі. Дамова дазволіць абменьвацца спартыўным вопытам на больш дэмакратычных умовах, чым раней. Цяпер прасцей будзе арганізоўваць замежныя зборы, таварыскія і спарынг-матчы, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.