Баваўнянае аб’яднанне ў Баранавічах у стане крызісу
На баваўняным аб’яднанні ў Баранавічах тэмпы аб’ёму вытворчасці сёлета склалі толькі 70% замест запланаваных 117, а апошні месяц былі на ўзроўні 60%. Запасы гатовай прадукцыі на складах прадпрыемства — на 23 мільярды рублёў, дэбіторская запазычанасць — каля 30 мільярдаў, і 20 мільярдаў трэба знайсці на рамонт даху. Гэтыя лічбы агучыў падчас сустрэчы з баваўняншчыкамі старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар. Летась яны атрымалі ад дзяржавы 23 мільярды ў выглядзе ільготных крэдытаў і ўжо сёлета — больш за 14 мільярдаў.
На прадпрыемстве цяпер працуе 3500 чалавек. У 1994 годзе іх было больш за дзесяць тысяч. Кіраўнік краіны даў згоду на прызначэнне на баваўняны новага дырэктара Івана Турчака.
На прадпрыемстве цяпер працуе 3500 чалавек. У 1994 годзе іх было больш за дзесяць тысяч. Кіраўнік краіны даў згоду на прызначэнне на баваўняны новага дырэктара Івана Турчака.