БАЖ: Кандыдаты ў прэзідэнты рэдка звярталіся да праблемы свабоды слова
Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі рэдка звярталіся да праблемы свабоды слова ў сваіх праграмах і выступленнях.
Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі рэдка звярталіся да праблемы свабоды слова ў сваіх праграмах і выступленнях, заявіла старшыня грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Жанна Літвіна на брыфінгу ў Мінску 17 снежня, паевдамляе БелаПАН.
Паводле яе слоў, у сваёй праграме кандыдат Рыгор Кастусёў абяцае ліквідаваць дзяржаўную манаполію на тэлебачанне і радыё. Праграмы кандыдатаў Яраслава Раманчука і Віталя Рымашэўскага ўтрымліваюць абяцанне ліквідаваць цэнзуру ў СМІ, а праграма Алеся Міхалевіча — ліквідаваць ідэалагічныя органы і садзейнічаць камерцыйным СМІ.
Эксперты БАЖ, паведаміла Літвіна, паспрабавалі высветліць у штабах астатніх пяці альтэрнатыўных кандыдатаў, чаму праблема свабоды слова не знайшла адлюстравання ў іх праграмах. У якасці тлумачэнняў у штабах спасылаліся на абмежаванасць друкаванай плошчы і эфірнага часу, якія выдзяляюцца кандыдатам, паведаміла яна.