БАЖ прапануе падтрымаць затрыманых сяброў асацыяцыі

Беларуская асацыяцыя журналістаў прапануе падтрымаць сяброў БАЖ, якія знаходзяцца за кратамі, паведамляе прэс-служба асацыяцыі.
Паважныя сябры!
Калі ў вас ёсць жаданне падтрымаць сябраў БАЖ, якія знаходзяцца ў КДБ, лісты і грашовыя пераводы на імя затрыманых можна накіроўваць на адрас:

220050, г. Мінск, Галоўпашамт, а/я 8

АБАВЯЗКОВА пазначце імя атрымальніка!

За грошы, пераведзеныя на імя затрыманага, ён можа набываць для себя лекі, кнігі і некаторую ежу, якую не дазваляюць перадаваць у перадачах.

Нагадваем, што у СІЗА КДБ знаходзяцца шэсць сябраў БАЖ, якіх ужо прызналі вязнямі сумлення

1. Зміцер Яўгенавіч Бандарэнка
2. Сяргей Вітальевіч Вазняк
3. Павал Канстанцінавіч Севярынец
4. Наталля Валянцінаўна Радзіна
5. Ірына Уладзіміраўна Халіп
6. Аляксандр Іосіфавіч Фядута

Нагадаем, раней "Малады Фронт" заклікаў усіх, у каго ёсць такая магчымасць, рабіць грашовыя пераводы арыштаваным маладафронтаўцам Змітру Дашкевічу, Эдуарду Лобаву і Насце Палажанцы.

220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, а/с 8, Палажанцы Настассі Ўладзіміраўне

222160, Мінская вобласць, г. Жодзіна, вул. Савецкая 22а, Дашкевічу Змітру Вячаслававічу

222160, Мінская вобласць, г. Жодзіна, вул. Савецкая 22а, Лобаву Эдуарду Анатольевічу