БАЖ праводзіць творчы конкурс “Вольнае слова”
Грамадская арганізацыя “Беларуская асацыяцыя журналістаў” распачаў штогадовы творчы конкурс “Вольнае слова”.
Конкурс праводзіцца з мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў незалежных друкаваных СМІ і Інтэрнэт-выданняў, заахвочвання таленавітых журналістаў, стымулявання іх дзейнасці ў адстойванні агульначалавечых каштоўнасцяў, у тым ліку прынцыпаў аб’ектыўнай журналістыкі і свабоды слова.
Прымаць удзел у конкурсе маюць права сябры Грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.
Конкурс праводзіцца ў два этапы.
На першым этапе прымаюцца журналісцкія матэрыялы, апублікаваныя з 1 студзеня па 30 чэрвеня 2007 года ўключна. Даслаць творчыя працы неабходна да 15 ліпеня. Вынікі будуць падведзеныя да канца ліпеня 2007 года.
Другі этап уключае публікацыі з 1 ліпеня да 31 снежня 2007 года. Творчыя працы будуць прымацца да 15 студзеня 2008 года. Пра вынікі будзе абвешчана ў студзені 2008 года.
Намінацыі конкурсу:
1. Найлепшы інфармацыйны матэрыял (рэпартаж, інфармацыйнае паведамленне – не больш за 3 працы аднаго аўтара).
Ацэньваецца:
- арыгінальнасць інфармацыі (інфармацыйны факт, інфармацыйная нагода);
- мясцовая навіна;
- адпаведнасць прынцыпам падачы навін;
- арыгінальнасць загалоўка, лід;
- спосабы дасягнення эфекту прысутнасці (для рэпартажу);
- аўтарскі стыль.
2. Лепшая аналітычная публікацыя (артыкул дыскусійнага, аналітычнага, інфармуючага, тлумачальнага плану – не больш за 3 працы аднаго аўтара).
Ацэньваецца:
- інфармацыйная нагода, грамадская значнасць узнятай праблемы;
- адпаведнасць прынцыпам напісання аналітычнага, дыскусійнага тэксту;
- прапорцыі “прысутнасці” меркаванняў аўтара і экспертаў, даказальнасць;
- стыль, спосабы аўтарскай падачы;
- “прывязка” да мясцовых праблем;
- адпаведнасць прынцыпам пабудовы інфармуючага, тлумачальнага тэксту;
- графічнае афармленне матэрыялу (пры інфармацыйнай неабходнасці).
3. Лепшая публікацыя літаратурна-мастацкага жанру ў журналістыцы (нарыс, эсэ, рэцэнзія, фельетон – не больш за 3 матэрыялы аднаго аўтара).
Ацэньваецца:
- інфармацыйная нагода, выбар праблемы;
- пераканальнасць, даказальнасць, ступень аўтарскай аргументацыі;
- аўтарскі стыль.
Вынікі творчага конкурсу ў пералічаных намінацыях шляхам тайнага галасавання падвядзе журы ў складзе 8 чалавек з ліку вядомых журналістаў і публіцыстаў. Работы ўдзельнікаў конкурсу будуць ацэньвацца чальцамі журы па пяцібальнай сістэме.
Пераможцам будзе прызнаны аўтар, які набярэ найбольшую суму балаў. У выпадку, калі ў двух ці больш прэтэндэнтаў апынецца аднолькавая колькасць балаў, “лепшага з лепшых” вызначыць паўторнае тайнае галасаванне.
У кожнай з 3-х першых намінацый прапаноўваецца ўручэнне трох грашовых прэмій (1 месца – 300 000 рублёў, 2 месца – 200 000 рублёў, 3 месца – 100 000 рублёў) і памятных прызоў.
4. Намінацыя “Прызнанне калег” засноўваецца для вопытных супрацоўнікаў незалежных СМІ.
Пераможца ў намінацыі “Прызнанне калег” вызначаецца шляхам Інтэрнэт-галасавання на сайце БАЖ і ўзнагароджваецца грашовай прэміяй і спецыяльным падарункам.
5. Намінацыя “Дэбют” – для маладых і пачынаючых журналістаў, стаж працы якіх (альбо супрацоўніцтва з рэдакцыяй) не перавышае трох гадоў.
Пераможцу намінацыі “Дэбют” уручаецца заахвочваючая прэмія і ганаровы дыплом БАЖ.
Усе конкурсныя матэрыялы будуць выстаўляцца на сайце арганізацыі для публічнага абмеркавання. У будучым прадугледжваецца іх публікацыя ў нашым карпаратыўным часопісе “АБАЖУР”, які рассылаецца ва ўсе незалежныя і дзяржаўныя газеты, прыватныя тэлестудыі і дзяржаўныя абласныя тэлерадыёкампаніі.
Увага! На конкурс прымаюцца выразкі публікацый (альбо іх, якасна зробленыя, копіі), завераныя рэдакцыйнай пячаткай і подпісам. Абавязкова прыкладаюцца электроны варыянт матэрыялу, указваецца дата выхаду публікацыі (на кожным артыкуле). Да ўсяго прыкладзіце кароткія звесткі (не больш за адзін аркуш фармату А-4) пра свой творчы шлях (што палічыце патрэбным).
Паважаныя сябры, свае публікацыі вы можаце перадаць у офіс БАЖ асабіста ці выслаць па пошце заказным лістом з пазнакай на канверце “Конкурс”.
Наш адрас: 220030, г. Мінск, пл. Свабоды, 17 – 304.
Жадаем вам, калегі, творчага поспеху!
Умовы конкурсу зацверджаны Праўленнем ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 10 красавіка 2007 года.