Базу Муамара Кадафі пераробяць у парк забаваў
З такой заявай выступіў міністр турызму Лівіі.
Па яго словах, працы па расчыстцы руін базы Баб аль-Азізія ў Трыпалі ўжо ідуць. Пасля расчысткі тэрыторыю засадзяць дрэвамі і паставяць атракцыёны, піша Lenta.ru са спасылкай на Agence France-Presse.
Раней, у 2012 годзе, прэм'ер-міністр Лівіі прапаноўваў пабудаваць на месцы Баб аль-Азізіі бібліятэку, тэатр і помнік загінулым пры рэжыме Кадафі. Аднак пазней гэты план быў адпрэчаны.
Баб аль-Азізія — гэта комплекс будынкаў, якія ўключаюць рэзідэнцыю Кадафі і розныя ваенныя аб'екты. База займае каля 6 квадратных кіламетраў. У наш час будынкі базы амаль цалкам разбураныя.
На фота AFP — руіны Баб аль-Азізіі ў Трыпалі