BBC не жадае перадаваць адукацыйныя праграмы, калі свіны грып закрые школы

Брытанскі ўрад можа прымусіць тэлерадыёкампанію ВВС перакроіць сеткі вяшчання, каб паставіць на іх месца адукацыйныя праграмы, калі пандэмія свінога грыпу закрые школы. Пра гэта даведаўся The Times.  Кіраўніцтва ВВС заявіла, што ў такім выпадку больш эфектыўнае выкарыстанне шырокапалоснага інтэрнэту. Мінадукацыі нагадала, што тэлевізія ёсць ва ўсіх, а інтэрнэт – не.

Паводле пагаднення з уладамі, ВВС, якая выкарыстоўвае публічныя грошы, абавязаная перадаваць урадавую інфармацыю у надзвычайных сітуацыях. “Аднак справа вядзецца толькі пра кароткія ролікі, — лічаць у ВВС. — Перакройка нашай сеткі вяшчання з боку ўраду падарвала б нашу верагоднасць у свеце як аб’ектыўнага сродку масавай камунікацыі”.  

Выпадкі заражэння свіным грыпам былі зафіксаваныя ў больш чым 1000 школаў Брытаніі, 60% усіх заражаных — дзеці й падлеткі.


Паводле Timesonline.co.uk