БДУ падтрымлівае Усходняе партнёрства, але за ўдзел у форумах адлічвае
Дэкан факультэта, дзе навучалася Таццяна Шапуцька, прызнаўся Еўрарадыё, што ў яго і яго калег-прафесараў і ў саміх ёсць што прапанаваць "Усходняму партнёрству" Сітуацыя з Таццянай Шапуцькай, якую адлічылі з юрыдычнага факультэта БДУ, знаходзіцца пад кантролем міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза. Днямі падчас сустрэчы кіраўнікоў замежнапалітычных ведамстваў краінаў "Усходняга партнёрства" з прадстаўнікамі 27 краін ЕС сваё негатыўнае стаўленне да гісторыі з Таццянай выказаў міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт. У той жа час студэнты БДУ збіраюць подпісы ў падтрымку дзяўчыны, а вядомыя беларускія палітыкі, праваабаронцы і грамадскія дзеячы стварылі аргкамітэт у яе абарону.
Але дэкан юрыдычнага факультэта БДУ Сяргей Балашэнка лічыць, што адлічылі Таццяну правільна. Пра гэта ён сказаў у размове з Еўрарадыё.
Сяргей Балашэнка: “Калі б вы, да прыкладу, некалькі дзён не з’ўляліся ў сябе на працы, а перад гэтым вас прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці, у вас было прыцягненне да дысцыплінарнай адказнасці, і свайму працадаўцу вы далі б тлумачэнне, што вы наўмысна і свядома вырашылі не выходзіць на працу — колькі б вы дзён яшчэ прапрацавалі б?”
І прызнаўся, што наважыцца адлічыць студэнтку дэканату было зусім не проста.
Сяргей Балашэнка: “Каб прыняць рашэнне аб адлічэнні, перад гэтым гэтыя пытанні моцна дыскутуюцца. І калі прымаецца такое рашэнне, гэта, безумоўна, для нас неардынарная падзея. Гэта — лёс чалавека”.
І не трэба, кажа, адлічэнне Таццяны звязваць выключна з яе ўдзелам у грамадзянскім форуме і паездкай у Брусель. Тым больш, што, паводле слоў дэкана, нічога складанага ў тым, каб атрымаць дазвол на паездку, няма. Яна ж гэтага не зрабіла прынцыпова.
Сяргей Балашэнка: “Неабходна напісаць заяву, узгадніць гэтую паездку — і ўсё! Калі патрабуецца выплата камандзіровачных выдаткаў, тады, безумоўна, працэдура ўскладняецца і падаўжаецца. Бо неабходна ўзгадненне з бухгалтэрыяй і ўпраўленнем міжнародных сувязяў. Але калі вы вырашыце мэтанакіравана і напішыце ў сваім тлумачэнні, што не хацелі нічога ні з кім узгадняць, то, безумоўна, рэакцыя зусім іншая”.
Таццяна сапраўды сваю паездку з дэканатам не ўзгадняла. Але, згодна са словамі дзяўчыны, рабіла гэта не таму, што проста не хацела нічога ні з кім узгадняць.
Таццяна Шапуцька: “Пры фармаванні спісу дэлегатаў Еўракамісія зашыфравала кожнага ўдзельніка. Нас было ў дэлегацыі 26 ці 27 чалавек, і ніхто тэарэтычна не ведаў, хто яшчэ едзе з Беларусі. Еўракамісія імкнулася забяспечыць максімальную бяспеку кожнага ўдзельніка. Было неразумна пісаць у Міністэрства адукацыі і прасіць дазвол на паездку ў Брусель — я была ўпэўненая на 90 адсоткаў, што мне адмовяць. І я не магла ставіць пад пагрозу зрыву свой удзел у форуме”.
Тое, што адмаўляцца ад удзелу ў форуме такога ўзроўню нельга, згодны і дэкан факультэта Сяргей Балашэнка. Але з яго слоў вынікае, што ехаць туды мусіла не Таццяна, а хтосьці больш прадстаўнічы.
Сяргей Балашэнка: “Безумоўна, мы падтрымліваем "Усходняе партнёрства". Жадаем, каб і прафесарска-выкладчыцкі склад удзельнічаў у гэтых праектах, і студэнты. Да таго ж у нас ужо падрыхтаваны праект гарманізацыі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Еўрасаюза, якое тычыцца эканамічных адносін, эканамічнага права. І гэта толькі пазітыўна разглядаецца”.
Нягледзячы на ўвесь пазітыў, Таццяну Шапуцьку з універсітэта адлічылі. Афіцыйна — за парушэнні правілаў унутранага працоўнага распарадку, для студэнтаў — за прагулы. І тое, што фармальна чыноўнікі маюць рацыю, прызнае нават юрыст Беларускага Хельсінскага камітэта Гары Паганяйла. Але, кажа, мера пакарання, абраная ў адносінах да Таццяны, не адпавядае парушэнню.
Гары Паганяйла: “Фармальна закон яны выканалі. І мы гэтага не адмаўляем. Але мы зараз настойваем на тым, каб адміністрацыя дала Тані Шапуцька ўсе дакументы, якія сведчаць аб падыходах адміністрацыі: чаму яны прызналі гэта вельмі грубым парушэннем правілаў унутранага распарадку, за якім было адлічэнне? Яна ўсё ж такі добра вучылася. У чым выявілася гэтае парушэнне, характар парушэння, цяжар яго — нічога не напісана. Таму неабходны дакументы, датычныя таго, як адміністрацыя ацэньвае яе ўчынак і чаму была абраная крайняя мера ўздзеяння — адлічэнне”.
Дэкан факультэта сцвярджае, што станоўчае рашэнне наконт аднаўлення Таццяны на вучобе будзе залежыць ад яе і ад рэктара БДУ. Праўда, адмовіўся тлумачыць, што гэта азначае і што павінна зрабіць дзяўчына, каб рэктар пагадзіўся на яе аднаўленне. Сама ж Таццяна расказала Еўрарадыё, што ёй зрабілі адзін намёк на тое, што трэба зрабіць дзеля гэтага.
Таццяна Шапуцька: “Мне сто разоў раілі замяць шуміху і той рэзананс, які разгарнуўся вакол гэтай падзеі. Маўляў, тады ва ўніверсітэта будзе магчымасць нешта змяніць”.
Але Гары Паганяйла катэгарычна раіць менавіта гэтага і не рабіць. Паводле слоў юрыста, толькі грамадскі і палітычны рэзананс як у самой Беларусі, так і за яе межамі могуць прымусіць чыноўнікаў прыняць рашэнне аб аднаўленні Таццяны ва ўніверсітэце.
Фота: http://nn.by/