Be Free: “Беларускія гурты вартыя найлепшых сцэн!”
Фестываль Be Free, што адбыўся 9-10 жніўня ва ўкраінскім Львове, ужо трапіў у гісторыю сучаснай беларускай рок-культуры. Чым фестываль спадабаўся ўкраінскім міліцыянерам, чаму оўпэн-эйр не адбыўся ў Беларусі і ці хочуць арганізатары зрабіць Be Free альтэрнатывай Басовішчу, Еўрарадыё распавядаюць адны з арганізатараў фэсту — музыка Вячаслаў Корань і журналістка Марыя Садоўская.
Еўрарадыё: Летась у Луцку праходзіў фестываль “Права быць свабодным”. Сёлета ў Львове – “Be Free”. Назва іншая, месца правядзення таксама. Узнікае пытанне: гэта адзін і той жа фэст, ці нейкі іншы?
Марыя Садоўская: Нягледзячы на тое, што назва новая і месца новае, арганізатары Be Free — гэта тыя ж самыя людзі, што арганізоўвалі “Права быць свабодным”: Беларуская музычная альтэрнатыва, Еўрарадыё, ініцыятыва “Студфармат”. Таму можна казаць пра пераемнасць традыцый. “Права быць свабодным” быў свайго роду рэпетыцыяй перад буйным фэстам, якім і стаў Be Free, што прайшоў у Львове 9-10 жніўня.
Еўрарадыё: У Луцку выступалі толькі беларускія і ўкраінскія гурты. Зараз былі гурты з Польшчы і нават адзін гурт з Францыі. Гэта спроба выйсці на міжнародны ўзровень?
Вячаслаў Корань: Так, гэта спроба выйсці на міжнародны ўзровень. І некаторыя гурты мы бралі, як з “чорнай скрыні”, але, на шчасце, не памыліліся і ўсе гурты адпрацавалі вельмі добра.
М.С.: Калі б у нас было больш рэсурсаў і магчымасцяў, то мы маглі б пашырыць фэст на 4-5 краіны нават сёлета. Да нас прасіліся з Літвы, Сербіі, Канады, Злучаных Штатаў. Але мы рэалістычна падышлі да сваіх магчымасцяў і зрабілі фэст на 4 краіны. На наступны год, я ўпэўненая, выступоўцаў і краін будзе нашмат больш.
Еўрарадыё: Напачатку я хацеў проста спытацца пра тое, чаму вы абралі месцам правядзення Львоў. Але прачытаўшы артыкул у адной афіцыйнай газеце, дзе аўтар дзівіцца не выбару Львова, а таму, што не зрабілі фэст у Мінску, дзе, маўляў, было б лёгка яго правесці, перафармулюю пытанне: “Чаму не зрабілі ў Мінску?”
В.К.: Тыя, хто так кажа, хлусяць. У Мінску складана зрабіць не тое, што такі фэст, але і канцэрт у невялікім клубе. Трэба вельмі шмат дазваленчых паперак атрымаць. У Львове ёсць таксама складанасці, але мы зрабілі Луцк, зрабілі Львоў і ад нас ніхто не патрабаваў літаваць тэксты, музыку і г.д.
М.С.: Трэба рэальна глядзець на рэчы. Калі б нам і дазволілі нешта такое зрабіць у Мінску, то гэта была б такая жудасная цэнзура, што я б на месцы музыкаў проста б адмовілася ў гэтым удзельнічаць. Таму мы выбіраем Львоў, Украіну, тое месца, дзе можна быць упэўненым – калі мы зрабілі фармальныя крокі і падалі заяўку, то ніякая пажарная каманда не прыйдзе ў апошні момант і не скажа, што канцэрт адменены.
Еўрарадыё: Зараз ужо можна сказаць – што было самым складаным у арганізацыі фэсту?
М.С.: Гэта тое, што фэст адбываўся на іншай, чужой табе тэрыторыі і ты сам не можаш займацца нейкімі рэчамі, якія б здаваліся драбязой. Калі мы прыехалі ў Львоў за тыдзень да фэсту, то думалі, што ўладкуем толькі тэхнічныя пытанні. Я выбачаюся перад жыхарамі намётавага гарадку, якія мелі складанасці з тым, каб дабрацца туды з парку, але мы былі ўпэўненыя, што паспеем зрабіць мапы, дамовіцца з транспартам. Але на месцы нам давялося займацца нашмат больш важнымі пытаннямі. Такімі як узгадненне ўсіх нюансаў з украінскай міліцыяй і падпісанне канчатковага распараджэння гарадскіх уладаў. На наступны год мы збіраемся сур’ёзна перагледзіць свае сувязі на Украіне. І больш часу правесці на месцы перад пачаткам фэсту і сваімі нагамі прайсці ўсе маршруты. Калі хтосьці на Украіне нас слухае і хоча дапамагчы з арганізацыяй, пішыце ўжо зараз на [email protected].
Еўрарадыё: У свеце фестывалі дзеляцца на фолкавыя, блюзавыя, рокавыя… На Be Free быў і фолк, і блюз, і рок. Гэта была такая ідэя – паказаць усё, што ў нас ёсць?
В.К.: Ідэя была ў тым, каб паказаць украінцам усе вядомыя гурты Беларусі, тыя, якія ўмеюць добра іграць “жыўцом” і маюць не малую гісторыю. Складанасць была ў тым, што гэтых гуртоў шмат. Таму мы маглі дазволіць, каб яны выступалі па 30-40 хвілін. І толькі хэдлайнерам фэсту далі на выступ гадзіну. А ўвогуле жанр вытрымоўваецца, бо ўсё гэта была рок-музыка. Мы выбіралі гурты, якія маюць энергетыку, умець іграць і энергетыка на фэсце была бачна ўсім, асабліва ўкраінскай публіцы.
М.С.: Напачатку Be Free планаваўся як выключна рок-фэст у парку, але потым гарадcкія ўлады Львова прапанавалі нам яшчэ адну пляцоўку ў цэнтры горада. Толькі папярэдзілі, што там будуць значныя гукавыя абмежаванні. Мы вырашылі выкарыстаць гэта на нашую карысць і прадставіць жыхарам Львова тыя гурты, якія б на рок-сцэне глядзеліся не так арганічна, як у цэнтры старажытнага горада на брукаванцы – “Стары Ольса”, “Джамбібум”, “Яр”, Наста Някрасава, “Літвінтроль” і спалучыць гэта з відовішчам, з рыцарскімі паказамі. Таму можна лічыць, што сёлета мы проста паспрабавалі такі эксперымент – развесці на 2 сцэны два розныя музычныя кірункі.
Еўрарадыё: Калі вы пачалі арганізацыю фэсту і прыехалі першы раз у Львоў, якая была рэакцыя на вашую прапанову ў гарадскіх уладаў?
В.К.: Была зацікаўленасць, але была і насцярожанасць. Асабліва ад уладаў і міліцыі. Таму што яны не ведалі, хто гэта, што за гурты, якая публіка прыедзе з Беларусі. У іх быў вопыт знаёмства з беларускімі футбольнымі фанамі, якія прыязджалі і ўстрайвалі бойкі. Нам было вельмі цяжка дамовіцца, каб праводзіць фэст да 11 вечара, а не да 10, як заўжды ў іх. Але па заканчэнні самі міліцыянеры падыходзілі і казалі, каб прыязджалі ў наступным годзе і рабілі фэст ізноў.
М.С.: Эвалюцыю стаўлення міліцыі да нас можна было прасачыць па першай фразе: “Ці будуць скінхэды сярод вашай публікі?”, якая прагучала падчас першай нашай з імі сустрэчы, і па тым, што на другі дзень фэсту падпалкоўнік, які камандаваў аховай фэсту, падышоў і сціпла папрасіў фэстаўскую майку і паабяцаў, што будзе яе насіць. Што тычыцца гарадскіх уладаў і стаўлення людзей да беларусаў, то можна сказаць, што ўкраінцы ставяцца да нас вельмі добра. Ім вельмі цікава, што адбываецца ў нашым жыцці, як мы жывем. На кожным кроку мы атрымлівалі толькі пазітыўныя эмоцыі, калі казалі, што мы беларусы і прыехалі рабіць фэст.
Еўрарадыё: Напярэдадні фестывалю з’явілася інфармацыя, што на мяжы будуць звышпільна правяраць усіх, хто едзе на фэст у Львоў. Не было боязі, што беларускія фэны не даедуць, а ўкраінскія аматары рока не праявяць да яго цікаўнасці?
М.С.: Памятаючы леташні досвед, мы перажывалі не столькі за тое, ці даедуць фэны, бо нашыя фэны маюць добры досвед і дабіраюцца куды трэба аўтаспынам, ідуць пешшу ці едуць цягнікамі, колькі за тое, што аўтобусы з музыкамі будуць мець праблемы, як і летась. Гэта было вялікім псіхалагічным перажываннем для гуртоў, якім трэба было потым іграць. З-за абмежаванняў – пачынаць мы павінны былі ў 14.30, а закончыць у 23.00, — мы баяліся, што калі хтосьці прыедзе пазней, то не зможа выступіць. І калі прыйшла эсэмэска, што мяжу першы аўтобус з музыкамі прайшоў нармальна, гэта быў самы шчаслівы момант першага дня.
Еўрарадыё: З’явіліся меркаванні, што арганізатары Be Free робяць фэст, які павінен стаць альтэрнатывай Басовішчу…
В.К.: Такіх фэстаў павінна быць шмат і мы рабілі Be Free не ў альтэрнатыву Басовішчу, а як яшчэ адзін беларускі фэст па-за межамі Беларусі. І калі будзе магчымасць зрабіць яшчэ і яшчэ, то мы будзем гэта рабіць.
М.С.: Калі вы запытаецеся ў беларускіх гуртоў, то яны скажуць, што і Басовішча, і Be Free мала для таго, каб адчуць, што яны выступаюць дастаткова шмат на вялікіх фэстах. Калі беларускім гуртам на тым жа be2gether даюць 4-ю ці 5-ю сцэну, і не вераць у тое, што яны могуць быць сапраўднымі хэдлайнерамі, мы выступаем за тое, каб з’яўлялася больш фестываляў, такіх, як Басовішча і Be Free, дзе беларусы будуць паказваць свае магчымасці на найлепшых сцэнах а мы ўпэўненыя, што беларускія гурты змогуць даказаць усяму свету, што яны не горшыя, а можа і лепшыя за многія гурты з суседніх краін. Таму мы спадзяемся, што ў наступным годзе зможам супрацоўнічаць з рознымі фэстамі, уключна Басовішча, і рабіць нешта супольнае.
Калі ў вас ёсць уласныя ўражанні ад фэсту Be Free, вашыя матэрыялы чакае конкурс “Рэпарцёры Be Free!”, які стартаваў на афіцыйнай старонцы фестывалю – www.festsvabody.org