Be2gether: беларускія музыкі выступалі самі для сябе
Музычны фестываль Be2gether у Літве, які ладзіўся амаль на беларускай мяжы, прайшоў пад бела-чырвонымі сцягамі. Але сцягі былі не беларускія, а грузінскія. Нават само адкрыццё фестывалю, якое праходзіла каля Віленскай ратушы, ладзілася дзеля падтрымкі Грузіі і мела назву “Georgia2gether”. На адкрыцці арганізатары абяцалі сюіту для трохсот бубнаў. З выгляду бубначоў было паменей, але гралі яны гучна і добра. Дзве дзяўчыны спявалі “Суліко”, прапануючы падхапіць яе разам — для гэтага гледачам раздавали паперкі з грузінскамоўным тэкстам у лацінскай транскрыпцыі. Увогуле атрымаць ад арганізатараў бясплатна на плошчы можна было не толькі тэксты, але і кашулі з выявамі грузінскага сцяга, самі сцягі, балёнікі, напульснікі, налепкі і нават ваду “Баржомі”, чым усе і карысталіся.
На другі дзень фестываль перамясціўся ў Нарвілішкі, да самай мяжы з Беларуссю. Праезд ад Вільні да гэтага месца стаўся самым слабым момантам арганізацыі. Пра прамы транспарт на аўтавакзале нічога не ведалі, а на сайце фестывалю не было аніякага тэлефона, затое быў заклік прыязджаць у Нарвілішкі за 80 кіламетраў на роварах.
З беларускіх гуртоў вельмі не пашэнціла N.R.M. Хоць яны гралі ўвечары і на галоўнай сцэне, значная частка гледачоў не паспела дабрацца да месца. Да таго ж падчас выступу была моцная залева. З іншага боку, аднаго з хэдлайнераў Infected Mushroom слухала людзей значна менш, чым прысутнічае звычайна на выступах знакамітага беларускага гурта на Басовішчы.
Найбольшую колькасць чалавек сабраў сэт магілёўцаў з Osimira, якія гралі на другі дзень ў гадзіну дня. Але варта адзначыць, што каля той сцэны размяшчаліся ўсе шапікі з ежай і напоямі. Беларускія музыкі Mauzer увогуле выступалі амаль што самі для сябе, чаго зусім не заслугоўвалі.

Тым, хто любіць жывую музыку, фестывальную атмасферу, Be2gether, які праводзіцца зусім побач, хутчэй за ўсё спадабаецца. Тым больш што фестываль мусіць з кожным годам развівацца, магчыма, што і ў бок яднання Літвы і Беларусі.
Фота: Андрэй Лянкевіч