Beastie Boys перавыдалі альбом 20-гадовай даўніны
Нью-ёркскі рэп-гурт Beastie Boys перавыдаў свой альбом "Paul's
Boutique", арыгінальная версія якога выйшла ў 1989 годзе. Аб гэтым
паведамляецца на сайце выдання New Musical Express. Абноўленыя трэкі з плыты даступныя да запампоўкі на адмыслова створанай для гэтага старонцы на афіцыйным сайце амерыканскага трыа.
Кошт аблічбаванага асобніка кружэлкі вар'іруецца ў залежнасці ад колькасці бонусаў, якія дадаюцца да яго. Так, акрамя кампазіцый "Paul's Boutique" прыхільнікі гурта змогуць дадаткова атрымаць падборку відэакліпаў, а таксама дакументальны міні-фільм з каментарамі Beastie Boys пра кожную песню.
Акрамя таго ўсе жадаючыя змогуць аформіць папярэднюю замову альбо на CD-версію, альбо на вінілавае выданне "Paul's Boutique". Рэліз альбома на фізічных носьбітах прызначаны на 10 лютага. Эксклюзіўна праз сайт Beastie Boys таксама можна набыць адмыслова выпушчаную да перавыдання цішотку.
"Paul's Boutique" стаў другім студыйным альбомам у дыскаграфіі трыа. Плыта выйшла на лэйбле Capitol Records і заваявала статус двойчы "плацінавай". Кружэлка была ўключаная ў спіс 500 лепшых альбомаў усіх часоў, складзены часопісам Rolling Stones.
Фота: www.gameru.net