Beastie Boys запішуць палітычны альбом
Нью-йоркскі гурт Beastie Boys працуе над восьмым студыйным альбомам.
Як распавёў Billboard удзельнік калектыва Адам Гаровіц, музыкі запісалі ўжо палову кружэлкі і плануюць скончыць і выпусціць яго ў наступным годзе. Гаровіц дадаў, што на новай плыце Beastie Boys зноў заспяваюць.
Нагадаю, што папярэдні альбом каманды "The Mix-Up", які выйшаў у 2007 годзе, быў цалкам інструментальным.
Па словах Гаровіца, новы альбом будзе з палітычным ухілам. Нядаўна Beastie Boys арганізавалі агітацыйны канцэртны тур "Прыйдзі і прагаласуй" (Get Out and Vote Tour), прысвечаны будучым прэзідэнцкім выбарам у ЗША. У турнэ разам з гуртом прымаюць удзел Шэрыл Кроў, Бэн Харпер, Джэк Джонсан, Нара Джонс, дуэт Crosby & Nash, гурты Santogold і Tenacious D.
На паездку Beastie Boys падштурхнула жаданне прыцягнуць на выбары як мага большую колькасць выбарнікаў. Як заўважыў Адам Гаровіц, у папярэднюю прэзідэнцкую кампанію на галасаванне не дашлі 70 мільёнаў зарэгістраваных выбарнікаў.
Фота з афіцыйнага сайта гурта