The Bee Gees могуць вярнуцца на сцэну
Браты Робін і Бары Гібы могуць вярнуцца на сцэну пад назвай The Bee Gees. Музыкі не выкарыстоўвалі назву легендарнага гурта больш за пяць гадоў –
з моманту смерці свайго брата Морыса, які быў трэцім удзельнікам
калектыву.
У адным з нядаўніх інтэрв'ю Робін Гіб заявіў, што ён «цалкам гатовы» вярнуцца на сцэну. Ніякіх пэўных планаў канцэртнай дзейнасці ў дуэта пакуль няма, бо камбэк можа адбыцца толькі ў тым выпадку, калі Бары таксама гэтая ідэя будзе да душы.
Па словах Робіна, "дзе і калі гэта здарыцца будзе вырашана пасля таго, як Бары выкажа сваю згоду».
Нагадаем. што пасля смерці Морыса ў 2003 годзе яго браты заявілі, што больш ніколі не будуць выкарыстоўваць імя Bee Gees і стрымалі слова: за гэты час яны з'явіліся на сцэне разам толькі адзін раз, на дабрачынным канцэрце ў Маямі ў 2006 годзе.
Фота: www.officialbeegees.com