Бэк Хансэн адыграе канцэрт са сваім бацькам

Амерыканскі выканавец Бэк Хансэн упершыню адыграе на канцэрце са сваім бацькам, вядомым дырыжорам Дэвідам Кэмпбэлам. Паводле паведамлення Variety, сумесны канцэрт адбудзецца 20 верасня на пляцоўцы Hollywood Bowl у Лос-Анджэлесе. Кэмпбэл будзе дырыжаваць струнным аркестрам, які будзе акампанаваць гурту Бэка.

Выступ пройдзе ў межах туру, прысвечанага восьмаму альбому Бэка "Modern Guilt", які выйшаў у ліпені 2008 году.

У якасці дырыжора і аранжыроўніка Дэвід Кэмпбэл удзельнічаў у запісы больш 400 альбомаў. У розны час ён працаваў з Полам Макартні, Джэймсам Тэйларам, Джоні Кэшам, Нілам Даймандам, Марвінам Геям, Білам Уітэрсам, The Rolling Stones і іншымі.

Кэмпбэл таксама займаўся аранжыроўкай струнных інструментаў на некаторых альбомах свайго сына.

Фота: rahaha.blogspot.com