Бекмамбетаў выратуе Маскву з дапамогай амерыканкі
Адну з галоўных роляў у фантастычным фільме "Самая цёмная гадзіна", які прадзюсуе Цімур Бекмамбетаў, выканае актрыса Алівія Тырлбі (Olivia Thirlby). Пра гэта паведамляе рэсурс Heat Vision. Карціна, заснаваная на сцэнары
Крыса Горака (Chris Gorak) і Джоша Зэтумера (Josh Zetumer), распавядзе
пра групу амерыканскіх турыстаў, якія прыязджаюць у сталіцу Расіі і
становяцца сведкамі ўварвання прышэльцаў.
Гераіня Тырлбі спачатку будзе проста спрабаваць выжыць, а пасля далучыцца да супраціву, які пераможа іншапланетных захопнікаў.
Пастаноўкай карціны будзе займацца Крыс Горак, а яе здымкі пачнуцца летам 2010 года ў Маскве. Фінансуюць праект студыі Summit і New Regency.
Нагадаем, што ў планах Цімура Бекмамбетава адразу некалькі галівудскіх праектаў, сярод якіх, у прыватнасці, безназоўны пакуль фільм пра паляўнічага на ведзьм, а таксама экранізацыя кнігі Сэта Грэма-Сміта "Аўраам Лінкальн: Паляўнічы на вампіраў".
Фота: dailymail.co.uk