Беларусь 29 сакавіка пяройдзе на летні час
У ноч з 28 на 29 сакавіка Беларусь пяройдзе на летні час. У 2 гадзіны ночы 29 сакавіка стрэлкі гадзіннікаў будуць пераведзеныя на 1 гадзіну наперад. Упершыню пераход на летні час быў уведзены ў Вялікабрытаніі ў 1908 годзе. Як адзначае "Інтэрфакс", у Расіі такі пераход адбыўся ў 1917-м, а ў ЗША — у 1918 годзе. Штогод перавод на летні час у СССР стаў праводзіцца з 1981 года, у Беларусі — з 1996-га.