Беларусь — 67-я ў сусветным рэйтынгу шчасця

Беларусь — 67-я ў сусветным рэйтынгу шчасця

У рэйтынгу шчасця — World Happiness Report 2016 Беларусь заняла 67-е месца. Гэты рэйтынг складаецца штогод з 2012 года да Міжнароднага дня шчасця, які згодна з рашэннем Генасамблеі ААН адзначаецца 20 сакавіка.

У рэйтынгу ўлічаны ўзровень жыцця ў 155 краінах, перадаюць міжнародныя інфармагенцтвы. Самая шчаслівая краіна — Нарвегія. Таксама ў дзясятку ўвайшлі Данія, Ісландыя, Швейцарыя, Фінляндыя, Нідэрланды, Канада, Новая Зеландыя, Аўстралія ды Швецыя. 

Для прыкладу, ЗША апынуліся на 14-м месцы, Нямеччына — на 16-м, Вялікабрытанія — на 19-м, Францыя — на 31-м, Японія - на 51-м. Расія заняла 49-ы радок, Кітай — 79-ы, Украіна — 132-і.

Цяперашняе 67-й месца для Беларусі азначае паніжэнне ў рэйтынгу. У 2016-м наша краіна займала 61-ю пазіцыю, а ў 2015-м — дык і ўвогуле 59-е. 

Найменш шчаслівымі, згодна з сёлетнім рэйтынгам, сталі Руанда, Сірыя, Танзанія, Бурундзі і Цэнтральнаафрыканская рэспубліка.