Беларусь абагнала краіны СНД, але прапусціла наперад Кубу
68-е месца заняла Беларусь у штогадовым рэйтынгу па індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу, апублікаваным Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый. Наша краіна абыйшла ўсе краіны СНД (найбліжэй знаходзіцца Расія — яна 71-я), але прапусціла наперад такія краіны, як Трынідад і Табага, Коста Рыка, Куба. Найбольшы індэкс развіцця чалавечага патэнцыялу мае Нарвегія, а найменшы — Нігерыя.