Беларусь абмежавала імпарт 25 найменняў лекаў
Савет міністраў Беларусі ўключыў лекі ў пералік тавараў, імпарт якіх у краіну ажыццяўляецца па ліцэнзіі Міністэрства гандлю. У пералік імпартных лекаў, на пастаўку якіх неабходна атрымаць ліцэнзію Мінгандлю, уключаныя 25 прэпаратаў.
З лістапада ліцэнзію трэба будзе атрымліваць пры імпарце, напрыклад, ампіцыліну, ацэтылсаліцылавай кіслаты, ёду, настоек глогу, валяр'яны і календулы, парацэтамолу, раствору перакісу вадароду, сіропу чабора з вітамінам С экстракта элеўтэракоку і інш.
Як адзначае інтэрнэт-выданне "Ежедневник", узгадняць заяву на выдачу ліцэнзіі на імпарт згаданых лекаў трэба будзе ў канцэрне "Белбіяфарм", які з'яўляецца лабістам беларускіх вытворцаў.