Беларус абнавіў сусветны рэкорд у стральбе

У іспанскай Гранадзе на этапе Кубка свету па кулявой стральбе выдатна выступіў беларускі спартовец Віталь Бубновіч. Стралок з Гродна ўсталяваў новы сусветны рэкорд, выступаючы ў кваліфікацыі. На дыстанцыі 50 метраў пасля шасцідзесяці стрэлаў ён выбіў 630,7 ачкі!

Папярэдняе вышэйшае дасягненне належала немцу Даніэлю Бродмаеру — 628,8 балаў, паведамляе “Прессбол”.

Фота: www.oblsport.grodno.by.