Беларусь абяцае мігрантам значныя "пад'ёмныя"
Кожная сям'я мігрантаў, якія ўязджаюць у Беларусь у 2011 годзе, атрымае ад дзяржавы да 1000 долараў на адаптацыю і пражыванне. Такія захады прыцягнення мігрантаў прадугледжаныя праграмай нацыянальна-дэмаграфічнай бяспекі, якая будзе прынятая ўжо ў першым квартале. Так урад плануе кампенсаваць натуральнае змяншэнне беларусаў.
Як паведаміў TUT.BY начальнік упраўлення па міграцыі, працы з замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун, у 2010 годзе ў Беларусь прыехала 17 тыс. 169 мігрантаў.
"Сярод агульнай колькасці мігрантаў 95% складаюць грамадзяне Расіі, Украіны і краінаў СНД. З іх толькі кожны шосты з'яўляецца пенсіянерам. У асноўным, гэта працаздольныя асобы", — адзначае спецыяліст.