Беларусь аб'явіць пра ратыфікацыю Мытнага кодэксу ў Астане?
Мытны кодэкс Мытнага саюзу ўступіў сілу на тэрыторыі Расіі і Казахстана. Інтрыга ў пазіцыі Беларусі захоўвае сваю актуальнасць, адзначае агенцтва Прайм-ТАСС.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, абедзьве палаты Нацыянальнага сходу Беларусі ратыфікавалі дамову аб Мытным кодэксе яшчэ 30 чэрвеня. Учора Аляксандр Лукашэнка фактычна гэта пацвердзіў, калі заявіў, што Мінск ратыфікаваў усе дамовы і пагадненні, датычныя Мытнага саюзу.
Эксперты не выключаюць, што Беларусь мае намер афіцыйна аб'явіць пра ратыфікацыю заўтра, 5 ліпеня, у Астане на сустрэчы кіраўнікоў дзяржаваў ЕўрАзЭС.