Беларусь абыграла Славаччыну на хакейным турніры ў Швейцарыі
Сборная Беларусі па хакеі абыграла сёння на турніры “Ароза Чэлендж-2011” у швейцарскім Хэрызау каманду Славаччыны — 1:0.
Гульня атрымалася ўпартай, пераможца выявіўся толькі ў авертайме. Пераможную шайбу закінуў Кулакоў.
Такім чынам, беларускія хакеісты выйшлі ў фінал турніру і заўтра паб’юцца за галоўны прыз з пераможцам сённяшняга матчу Швейцарыя — Данія, паведамляе БЕЛТА.