Беларусь адкажа Польшчы "адэкватнымі" захадамі
Сёння МЗС Беларусі афіцыйна пракаментаваў рашэнне Польшчы ўвесці візавыя абмежаванні ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў.
"Гэта кан'юнктурнае і паспешнае рашэнне, якое сведчыць аб выбары польскім бокам канфрантацыйнага шляху", — заявіў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.
Ён адзначыў, што Беларусь "будзе вымушаная пайсці на адэкватныя па змесце захады ў адказ".
"Тым не менш мы захоўваем упэўненасць, што ў нас і нашых еўрапейскіх партнёраў ёсць магчымасць адысці ад канфрантацыйных сцэнарыяў і вярнуцца да прадметнага і практычнага ўзаемадзеяння ў інтарэсах усіх бакоў", — падкрэсліў прэс-сакратар.