Беларусь аднаўляе імпарт электраэнергіі з Расіі

Беларусь з 10 сакавіка пачынае імпартаваць электраэнергію з Расіі. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар ГПО "Белэнерга" Павел Якубовіч.
Ён адзначыў, што асноўны кантракт з Расіяй на пастаўку ў 2008 годзе 2 мільярдаў кВт/г электраэнергіі ўжо падпісаны. Завяршаецца таксама афармленне дадатковага кантракту на пастаўку яшчэ да 3 мільярдаў кВт/г расійскай электраэнергіі.

Нагадаем, з пачатку 2008 года імпарт электраэнергіі з Расіі ў Беларусь не здзяйсняўся, паколькі бакі вялі перамовы па кошце паставак. Летась Беларусь імпартавала 3,6 мільярда кВт/г расійскай электраэнергіі.

БЕЛТА