Беларус Аляксей Бацян стаў Героем Расіі

90-гадовы савецкі разведчык, беларус Аляксей Бацян стаў Героем Расіі. Адпаведную пастанову падпісаў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.
Так былі адзначаныя яго заслугі ў вызваленні ад нямецкіх акупантаў Кракава, які быў выратаваны ад знішчэння.

Аляксей Бацян нарадзіўся ў вёсцы Чартовічы Валожынскага раёну. У складзе польскай арміі браў удзел у абарончай вайне 1939 года, а пасля служыў у дыверсійным аддзеле НКВД пад кіраўніцтвам супердыверсанта Паўла Судаплатава. У паваенны час Бацян патрапіў у савецкую знешнюю разведку, выконваў адказныя заданні за мяжой. Зараз ён жыве ў Маскве.

www.gazeta.ru