Беларусь апынулася сярод лідэраў у сумным рэйтынгу

Беларусь працягвае “штурмаваць” сумныя рэйтынгі краінаў. Нядаўна стала вядома, што па колькасці падаткаў і збораў наша краіна наперадзе ва ўсім свеце. Зараз Беларусь апынулася сярод лідэраў у спісе краінаў, жыхары якіх з’яўляюцца апантанымі прыхільнікамі нікаціну.

Беларусь займае другое месца ў гэтым засмучальным рэйтынгу разам з Расіяй, Кувейтам, Чылі і Бангладэш. А найбольш курцоў выявілася на камуністычнай Кубе.

Паводле звестак Сусветнай арганізацыі здароўя, зараз у свеце налічваецца каля 1,3 мільярды курцоў. Прычым, калі ў багатых краінах іх лік паступова зніжаецца, дык у бедных няўхільна расце. Штогод паленне забівае каля пяці мільёнаў чалавек.

http://www.utro.ru