Беларус Арцём Дамкоўскі здабыў новую перамогу ў М1
Бой за тытул чэмпіёна M-1 Challenge ХХI прайшоў 29 кастрычніка ў Палацы спорту "Лядовы" ў Санкт-Пецярбургу. Арцём Дамкоўскі, чэмпіён М-1 Selection 2010 Усходняй Еўропы, пяціразовы чэмпіён Беларусі па рукапашным боі (2004-2008 гг.), срэбраны прызёр свету па Унібаях 2006 года, сустрэўся з чэмпіёнам М-1 Selection 2010 Заходняй Еўропы Майрбэкам Таймусавым. Нагадаем, чэмпіянат свету па змяшаных адзінаборствах М-1 Challenge (у перакладзе з англ. "Выклік М-1") — гэта серыя спаборніцтваў, якія праводзяцца ў розных кропках планеты і на якіх выступаюць найлепшыя спартовыя каманды па змяшаных адзінаборствах з усяго свету.
Байцы сустрэліся ў вагавай катэгорыі да 70 кілаграмаў: Дамкоўскі — 69,75 кг, Таймусаў — 69,5 кг. Бой скончыўся ў трэцім раўндзе тэхнічным накаутам і перамогай Арцёма Дамкоўскага. Такім чынам, тытул чэмпіёна M-1 Challenge ХХI цяпер належыць Дамкоўскаму.
Дарэчы, праз тыдзень у Брэсце адбудзецца наступны этап турніра M-1 Selection Belarus. Там найлепшыя байцы Беларусі пазмагаюцца за права ўдзельнічаць у фінале нацыянальнага чэмпіянату і прадстаўляць Беларусь на чэмпіянаце змяшаных адзінаборстваў М-1 Усходняя Еўропа 2011 года.
Гл. таксама: Пад Бабруйскам выбіралі лепшых байцоў Беларусі (фотарэпартаж)