Беларусь асуджае Румынію за фінансаванне беларускай апазіцыі

Беларусь лічыць недружалюбным жэстам удзел кіраўніка МЗС Румыніі Тэадора Баконскага ў канферэнцыі донараў “Салідарнасць з Беларуссю”, якая прайшла ўчора ў Варшаве.  Пра гэта заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Бухарэсце часовы павераны ў справах Беларусі ў Румыніі Сяргей Молунаў, перадае ІА REGNUM. Дыпламат адзначыў, што пасля гэтага Бухарэст "возьме на сябе адказнасць за пагаршэнне двухбаковых адносінаў".

"Мэтай гэтай канферэнцыі з'яўляецца збор грошай на фінансаванне апазіцыі ў Беларусі. Я не ведаю, можа ў Румыніі справы ідуць настолькі добра, што Румынія можа прапанаваць грошы для фінансавання беларускай апазіцыі?" — заявіў Молунаў.