Беларусь атрымае чарговы крэдыт, на гэты раз кітайскі

Кітай выдзеліць Беларусі крэдыты на 390 мільёнаў долараў. Урад Беларусі і Экспартна-імпартны банк Кітаю падпісалі пагадненне аб прадастаўленні нашай краіне льготнага ўрадавага крэдыту.
Міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец адзначыў, што "ўмовы крэдытаў дастаткова кафортныя для Беларусі", інфармуе БЕЛТА.