Беларусь атрымае расійскі крэдыт у кастрычніку?

Урад Расіі папярэдне ўхваліў выдачу Беларусі крэдыта на газ. Пра гэта паведаміў міністр фінансаў Расійскай Федэрацыі Аляксей Кудрын.

Нагадаем, у канцы лютага сёлета Беларусь прасіла 1,5 мільярда долараў на аплату паставак расійскага газа. Аднак Расія не спяшалася з выдачай валюты беларусам. Паводле словаў Кудрына, зараз ідзе разгляд умоваў прадастаўлення крэдыту, абмяркоўваецца і яго сума.

Аднак, калі ж наша краіна атрымае доўгачаканы крэдыт, па-ранейшаму невядома. Канчатковае рашэнне прыме расійскі ўрад, які мусіць зрабіць папраўкі ў бюджэт. Дарэчы, раней паведамлялася, што гэтыя папраўкі планавалася падрыхтаваць да кастрычніка.

http://www.rosbalt.ru