Беларусь атрымала 200 млн долараў ад Сусветнага банку
Крэдыт ад Сусветнага банку на мэты развіцця ў памеры 200 мільёнаў долараў атрымала Беларусь. Ён быў выдзелены нашай краіне на 16 гадоў з адтэрміноўкай пагашэння на шэсць гадоў. Як адзначае РИА "Новости" са спасылкай на Нацбанк Беларусі, гэтыя сродкі пойдуць на падтрымку эканамічнай праграмы беларускага ўраду, накіраванай на ліквідацыю сацыяльных наступстваў крызісу і паглыбленне структурных рэформаў, якія забяспечваюць базу для аднаўлення ўстойлівага эканамічнага росту.