Беларусь атрымала 60 тысяч упаковак “Таміфлю” бясплатна

Сусветная арганізацыя аховы здароўя накіравала нашым бальніцам гуманітарную дапамогу
Сусветная арганізацыя аховы здароўя паставіла ў Беларусь 60 тысяч упаковак “Таміфлю” ў якасці гуманітарнай дапамогі. Аднак у аптэках атрыманы прэпарат шукаць не варта. Як паведаміла Еўрарадыё каардынатар праграм Беларускага бюро СААЗ Вера Ільянкова, гуманітарная дапамога накіроўваецца адразу ў бальніцы. Гэткім чынам, спецыялісты спадзяюцца захаваць партыю “Таміфлю” непасрэдна для лячэння хворых на грып.

Вера Ільянкова: “Наша арганізацыя літаральна на мінулым тыдні паставіла ў краіну 60 тысяч упаковак “Таміфлю” бясплатна, у якасці гуманітарнай дапамогі — для таго, каб выкарыстоўваць яго тут для лячэння і, у асноўным, распаўсюджваць сярод бальніц, вядома ж, а не для продажу ў аптэках”.

У СААЗ запэўніваюць, што ўжыванне “Таміфлю” здаровымі людзьмі вірус не спыняе. І згадваюць некалькі выпадкаў захворвання пандэмічным грыпам H1N1, устойлівым да гэтага прэпарата.



Фота — zakon.kz