Беларусь атрымала чацвёрты транш крэдыту МВФ

Чарговы, ужо чацвёрты па ліку, транш крэдыту stand-by Міжнароднага валютнага фонду атрымала Беларусь. Ён складае крыху больш за 688 млн долараў і залічаны ў склад золатавалютных рэзерваў. "Интерфакс-Запад" нагадвае, што папярэдні транш ў памеры амаль 700 млн долараў паступіў у Беларусь у кастрычніку. Такім чынам, агулам МВФ ужо выдзяліў нашай краіне ў рамках дзейнай праграмы 2,92 млрд з 3,63 млрд долараў.