Беларусь атрымала чарговы транш крэдыту МВФ у 700 мільёнаў долараў

Беларусь атрымала чарговы транш крэдыту Міжнароднага валютнага фонду ў памеры каля 700 мільёнаў долараў.

Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны банк нашай краіны.

Нагадаем, першы транш крэдыту МВФ у памеры 800 мільёнаў долараў Беларусь атрымала ў студзені гэтага года. Другі паступіў у ліпені — каля 680 мільёнаў долараў.