Беларусь — аўтсайдэр у працэсе далучэння да СГА

Расія можа завяршыць перамовы па ўваходжанні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю ўжо ў красавіку. Пра гэта паведаміў сёння журналістам дырэктар дэпартамента гандлёвых перамоваў Мінэканамразвіцця РФ, кіраўнік расійскай перамоўнай дэлегацыі Максім Мядзведкаў.

Ён заявіў, што гэта "план максімум" з тым, каб Расія аформіла далучэнне да СГА ў 2011 годзе.

Каментуючы аналагічныя перамовы, якія вядуць іншыя сябры Мытнага саюза — Казахстан і Беларусь, Мядзведкаў адзначыў, што далучэнне Казахстана да гэтай арганізацыі можна чакаць праз "усяго некалькі месяцаў" пасля Расіі.

Беларускаму ж боку, па меркаванні дырэктара дэпартамента, трэба будзе правесці значна большую працу для таго, каб стаць сябрам СГА, перадае РИА "Новости".